204

Полацкі журналіст і прафсаюзны актывіст Віктар Стукаў выйшаў на волю

31.03.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Адбыўшы 15 сутак адміністрацыйнага арышту, 29 сакавіка выйшаў на волю журналіст і прафсаюзны актывіст Віктар Стукаў.

Сілавікі затрымалі Віктара Стукава 14 сакавіка дома ў Полацку. У жыллі правялі ператрус, забралі тэхніку і ўсю атрыбутыку, якая была бела-чырвона-белага колеру. Пасля Віктара завезлі ў Полацкі ізалятар часовага ўтрымання. На наступны дзень, 15 сакавіка, яго судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Нагодай стала падабайка у сацыяльнай сетцы Facebook пад матэрыялам з YouTube-канала «Радыё Свобода».  

Суддзя Уладзімір Бясецкі прызнаў Віктара Стукава вінаватымі і прызначыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

У часе судовага працэсу журналіст не пагадзіўся з абвінавачаннем і сказаў, што да стварэння дадзенай старонкі ў Facebook не мае ніякага дачынення.

Адбываць прызначанае пакаранне Віктара Стукава адвезлі ў Віцебскі ІЧУ. Там ён сядзеў у васьмімясцовай камеры, у якой часам было 9 чалавек. Ставіліся ў віцебскім ізалятары да арыштаваных, як да ўсіх палітзняволеных у Беларусі: не давалі матрацаў і пасцельнай бялізны, Віктару нават даводзілася спаць на падлозе. Па гэтай прычыне ён выйшаў на волю захварэўшы.

Журналіст наймаў адваката, і той ад яго імя абскарджваў пастанову Полацкага райсуда ў Віцебскім абласным судзе. Але безвынікова.

Нагадаем, якраз напярэдадні затрымання Віктара Стукава выйшла на волю яго жонка Святлана Стукава, якая таксама была арыштаваная судом паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП і адсядзела 15 сутак, пасля жанчыну звольнілі з працы.

Чытайце яшчэ:

«Бачу палярнае стаўленне да беларусаў». Што абмяркоўвалі на журналісцкай сустрэчы ў Кіеве

Лукашэнка ў зняважлівай форме прапанаваў памяняць Пачобута на Латушку

Абвяшчэнне вынікаў разгляду апеляцый прафсаюзных актывістаў перанеслі на 3 красавіка

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!