Гродзенская вобласць
Гісторыка і гарадзенскага актывіста Паўлу Мажэйку затрымалі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
"Вясна" піша, што пра гэта «Радыё Рацыя» распавяла (https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/iryna-charnyauka-lyudzi-yakiya-syadzyats-fak/) жонка палітвязня Ірына Чарняўка.
Фотограф Валерий Юдин находится в ИВС
Стало известно, что гродненский фотограф Валерий Юдин находится в ИВС. Покаяльное видео с ним появилось на связанных с силовиками телеграм-каналах, пишет правозащитный центр «Вясна».
У Гродне затрымалі фатографа Валерыя Юдзіна
Журналіста Анджэя Пачобута асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Сёння, 8 лютага, у абласным судзе Гродна суддзя Дзмітрый Бубенчык вынес прысуд палітзняволенаму журналісту і актывісту польскай меншасці Анджэю Пачобуту. Суддзя прыгаварыў журналіста да 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд Анджэю Пачобуту — помста за іншадумства. БАЖ патрабуе вызвалення журналіста
Сайт і сацсеткі volkovysk.by прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем
У кампаніі медыяэкстрэмістаў папаўненне: Камітэт дзяржбяспекі рашэннем ад 24 студзеня ўнёс сайт і сацсеткі інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурса volkovysk.by у спіс экстрэмісцкіх фармаванняў. Адпаведныя змены ў спісе апублікавалі на сайце Міністэрства унутраных спраў 31 студзеня.
Паўла Мажэйку пакінулі пад вартай яшчэ на месяц. Яму не перадаюць вітаміны
Папярэдні тэрмін утрымання пад вартай гродзенскага журналіста і грамадскага дзеяча Паўла Мажэйкі скончыўся 31 студзеня. Яго не вызвалілі, тэрмін затрымання працягнулі яшчэ на месяц. Пайшоў шосты месяц, як журналіст знаходзіцца за кратамі.
«Мы і далей працягнем расказваць праўду». Гродзенскі суд прызнаў сацсеткі Кулевіча і MOST «экстрэмісцкімі»
Гродзенскі суд прызнаў сацыяльныя сеткі галоўнага рэдактара MOST Media Руслана Кулевіча, праграму на YouTube «Мы вернёмся», сацыяльныя сеткі MOST і лагатып медыя «экстрэмісцкай» прадукцыяй.
Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына перавялі ў Магілёў на “ўзмоцнены рэжым”
Асуджанага на 13 гадоў і 1 месяц зняволення журналіста-расследавальніка Дзяніса Івашына этапавалі з турмы №1 Гродна ў папраўчую калонію №15 Магілёва, дзе для яго прадугледжаны “ўзмоцнены рэжым” адбыцця пакарання.
Мининформ вынес второе за полгода предупреждение «Радио MFM»
Министерство информации вынесло предупреждение КУП «Телерадиовещательный канал «Гродно Плюс», на которое возложены функции редакции радиопрограммы «Радио MFM», сообщает пресс-служба Мининформа.
“Шмат гадоў працаваў у нелегальнай арганізацыі”, – прапагандысты з “закрытага суда” над журналістам Андрэем Пачобутам
Абласны суд Гродна ў закрытым рэжыме працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня, журналіста Андрэя Пачобута. Пры гэтым пракуратура не пярэчыць, каб на працэсе прысутнічалі супрацоўнікі дзяржаўнага СМІ.
Журналіста Дзяніса Івашына этапавалі ў магілёўскую калонію
Пра гэта стала вядома падчас тэлефоннай размовы маці палітвязня з начальнікам гродзенскай турмы, дзе ўтрымлівалі Дзяніса пад вартай. Вядома, што журналіста этапавалі 17 студзеня, нягледзячы на хваробу — некалькі дзён таму ў яго была высокая тэмпература, сухі кашаль, слабасць і праблемы з дыханнем.
Аўтар "Новага часу" і журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын ужо знаходзіцца ў звычайнай камеры
Нагадаем, 6 студзеня Дзяніса змясцілі ў карцэр на 7 сутак. Там ён захварэў і патрапіў у карантын. Фізічны стан Дзяніса быў настолькі дрэнным, што медык дазволіў яму днём ляжаць на ложку.