388

Вярхоўны суд прызнаў Беларускі расследавальніцкі цэнтр «экстрэмісцкай арганізацыяй»

15.09.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Пра гэта сёння заявіла генеральная пракуратура Беларусі. 

Як паведамляюць праваабаронцы, такое рашэнне прыняў суддзя Сяргей Мікалаеў. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме з удзелам КДБ.

Само разбіральніцтва ініцыіраваў генпракурор Андрэй Швед. Яшчэ ў сярэдзіне лютага 2023 года ён накіраваў прапанову прызнаць БРЦ «экстрэмісцкай арганізацыяй» у Вярхоўны суд.

«Адрагаваць на гэтую навіну мы вырашылі двума крокамі.

Па-першае, зараз мы будзем выпускаць нашыя расследаванні на беларускай мове. Для тых, хто не надта добра ім валодае, мы дадаем рускамоўныя субтытры. Акрамя таго, мы забяспечваем нашы матэрыялы і англамоўнымі субтытрамі, каб пра карупцыйныя схемы кашалькоў Лукашэнкі і механізмы абыходу санкцый даведаліся як мага больш людзей па ўсім свеце.

Па-другое, мы нарасцім абароты – летась мы раскрылі карупцыйных схем у Беларусі і за яе межамі на мільярд даляраў, у гэтым – пастараемся павялічыць гэты паказчык», – пракаментаваў кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч.

Беларускі расследавальніцкі цэнтр – гэта незалежны прадакшан, які спецыялізуецца на найбольш складаных жанрах журналістыкі. БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці), а таксама – GIJN (глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў).

Як распавядаў БАЖ спадар Івашкевіч, у яго каманду ўвайшлі журналісты, эксперты, аналітыкі, у якіх было жаданне выявіць тое, што застаецца таемным і скажае наша разуменне аб аб’ектыўнай рэчаіснасці.

Чытайце яшчэ:

Асцярожна: прапаганда! Ці трэба і як асвятляць прадзяржаўны кантэнт

Главред Reform.by: журналистика — это иммунитет нации

Сёння ў Кіеве прайшла паніхіда па ўсіх загінулых супрацоўніках украінскіх СМІ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!