361

Мікрагранты на гісторыі ў жанры журналістыкі рашэнняў

18.09.2023 Крыніца: БАЖ

Transitions, адна з вядучых арганізацый па развіцці СМІ ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, аб’яўляе конкурс мікрагрантаў для беларускіх журналістаў, зацікаўленых у распрацоўцы гісторыяў у жанры журналістыкі рашэнняў. У дадатак да фінансавай падтрымкі Transitions прапануе ментарынг на працягу ўсёй працы над вашым матэрыялам.

Памер стыпендыі пачынаецца ад 250 еўра, але бюджэт можа быць павялічаны ў залежнасці ад аб’ёму і тыпу гісторыі.

Пітчы гісторый павінны быць прадстаўлены на англійскай мове. Таксама вы павінны падрыхтаваць артыкул на англійскай мове для міжнароднай аўдыторыі. Калі ваша англійская мова не дасканалая, арганізатары дадуць вам англамоўнага рэдактара, а пры неабходнасці можна арганізаваць ментарства на вашай роднай мове.

Гісторыі будуць апублікаваныя ў часопісе Transitions Magazine. Аднак вы таксама можаце апублікаваць артыкул ва ўласным выданні на роднай мове.

Ваш пітч павінен:

  • прадэманстраваць высакаякасную журналістыку;

  • падрабязна апісваць існуючую рэакцыю на сацыяльную праблему і тое, як яна працуе (без тэорыі і сцвярджэнняў «павінна быць»);

  • паказваць доказы ўздзеяння рашэння (а не толькі добрыя намеры).

Што будзе ўлічваць журы:

  • Ці арыентаваны ваш пітч на канкрэтнае рашэнне?

  • Ці мае рашэнне дакладныя мэты і дзеянні, якія вядуць да іх дасягнення?

  • Якая сацыяльная значнасць вашай тэмы і яе ўклад у грамадскую дыскусію?

  • Які прафесійны аўтарытэт аўтара/рэдакцыі і асоб, якія ўдзельнічаюць у прапанове?

Падаць заяўку

Абавязкі пасля атрымання мікрагранта:

  • атрымальнікі грантаў будуць мець шэсць тыдняў, каб апублікаваць сваю гісторыю;

  • пасля публікацыі гісторыі грантаатрымальнік павінен прадставіць справаздачу аб’ёмам не менш за 4000 знакаў аб сваім практычным досведзе выкарыстання журналістыкі рашэнняў;

  • грантаатрымалнік павінен пагадзіцца з тым, што Transitions і/або Solutions Journalism Network могуць выкарыстоўваць цалкам або частку выніковую справаздачу ў рэкламных або навучальных мэтах.

Што такое журналістыка рашэнняў і чаму яна важная?

Журналістыка рашэнняў – гэта матэрыялы аб існуючых адказах на праблемы грамадства. Гэта не толькі асвятляе праблемы, але і заснаваныя на фактах, існуючыя рашэнні. Такія рэпартажы пашыраюць веды і адказнасць, даюць чытачам поўную гісторыю і прапаноўваюць канструктыўны кантэнт.

Перш чым адправіць свой пітч

Арганізатары рэкамендуюць прайсці бясплатны курс «Журналістыка рашэнняў: справаздачнасць аб эфектыўным адказе на праблемы грамадства», каб пераканацца, што вы разумееце асновы гэтага жанру. Тыя, хто ўжо прайшоў курс або прагледзеў адпаведныя рэсурсы, маюць значна больш шанцаў атрымаць фінансаванне.

Прыклады гісторый рашэнняў можна знайсці тут.

Падрабязней пра ўмовы

Калі ў вас ёсць пытанні, калі ласка, звяжыцеся з Джэрэмі Друкерам (Jeremy Druker) jeremy.druker@tol.org або Мінал Тхакур (Meenal Thakur) meenal.thakur@tol.org.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!