Паніхіда прайшла ў Дзень памяці ўкраінскіх журналістаў, які адзначаецца ў трэцюю пятніцу верасня па ініцыятыве Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны. Падчас службы ўшанавалі памяць усіх супрацоўнікаў СМІ, якія загінулі пры выкананні прафесійнага і грамадзянскага абавязку.
Апошнія ваенныя гады сталі надзвычай цяжкімі для ўкраінскіх журналістаў. Па інфармацыі НСЖУ, як мінімум 72 медыйшчыкі загінулі, абараняючы Радзіму.
Хтосьці з журналістаў рабіў гэта са зброяй у руках. Іншыя загінулі, выконваючы прафесійны журналісцкі абавязак. Многія з рэпарцёраў сталі бязвіннымі ахвярамі расійскага агрэсара.
Чытайце яшчэ:
Асцярожна: прапаганда! Ці трэба і як асвятляць прадзяржаўны кантэнт
Как Warszawa Zachodnia стала Автовокзалом Уехавшей Беларуси
Перакупленая «Народная воля» перайшла на лукашэнкаўскія пазіцыі