Акцэнты
«Жыццё — падарожжа, а мы ўвесь час кудысьці крочым». Беларускі журналіст з’ехаў у ЗША і вядзе YouTube-канал пра дыяспару
Раней Алесь Пазняк працаваў у «Ганцавіцкім часе» і «Першым рэгіёне». Напярэдадні выбараў-2020 быў затрыманы падчас відэастрыму. Цяпер жыве і працуе ў ЗША. Аднак журналістыка не адпусціла далёка прафесійнага рэпарцёра, і ён вырашыў зрабіць уласны YouTube-канал. У гутарцы з БАЖ Алесь распавёў, навошта гэта яму і што будзе з праектам, калі журналіст вернецца ў Беларусь.
Ідзе лiк на дні да скону выдання «Прэсбол». Ужо на гэтым тыдні можа выйсці яго апошні нумар
Пры гэтым брэнд «Прэсбол» можа і не знікнуць – па дадзеных Tribuna.com, АБФФ хоча захаваць выхад якога-небудзь выдання пад такой назвай.
«Упершыню купіў у турэмнай краме марскую капусту». Што новага ў палітзьняволенага журналіста Дзяніса Івашына
Івашын далучыўся да штотыднёвай малітвы за Беларусь, якую адпраўляюць шматлікія вернікі па прыкладзе айца Льва Гарошкі. Пра гэта Свабодзе расказала жонка журналіста Вольга.
«Упершыню з'явілася адчуванне, што я ў гэтым жыцці зусім адна». Пяць гісторый журналістаў, з якімі спынілі адносіны родныя праз грамадзянскую пазіцыю
Цяпер супярэчлівы час, калі праходзяць выпрабаванні як людзі, так і іх стасункі. Часам родны чалавек раптоўна становіцца чужым, а малазнаёмы падстаўляе плячо, дае падтрымку і суцяшэнне. Такія лініі дэмаркацыі рассеклі многія сем’і. На жаль, з падобным сутыкнуліся і беларускія журналісты, з якімі з прычыны розных палітычных поглядаў спынілі адносіны сваякі ці сябры. Пяць чалавек пагадзіліся расказаць нам свае гісторыі, як справіліся з непаразуменнем родных і што ім надае сілы жыць далей.
Просіць часопісы, піша лісты, раіцца, як карысна патраціць 74 рублі. Навіны Андрэя Кузьнечыка
Палітвязень, журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык за 664 дні зьвяволеньня напісаў жонцы з-за кратаў 131 ліст, прачытаў каля 100 кніг. У апошнім лісьце ён раіць дачцэ «цікавіцца навукай, бо ў вучобе ня толькі сумнае», піша Свабода.
«Самы пачварны дзень у маім жыцці». Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч распавёў пра свой арышт
8 ліпеня 2021 года сілавікі забралі з дому галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча. Пасля гэтага на волі ён апынуўся толькі праз два гады. На сваёй старонцы ў фэйсбуку спадар Марціновіч пакрокава ўзгадаў той дзень.
Что такое туркменизация журналистики? Это возможное завтра для белорусских медиа
Когда кажется, что ситуация с белорусской журналистикой «хуже уже некуда» и «дно пробито», то можно взглянуть, к примеру, на Туркменистан. Ощущение, будто там уже наступил финальный сезон антиутопического сериала: интернет фильтруется, независимые медиа работают в изгнании, госСМИ перестали выполнять даже пропагандистские функции, перейдя к откровенной лести перед властью. Независимый журналист Руслан Мятиев рассказал некоторые подробности во время конференции, организованной БАЖ и Mixer (Польша).
«У Грузіі пакуль нікога з незалежных журналістаў не пасадзілі, але, баюся, ключавое слова "пакуль"», — рэдактарка Sova.news Марта Ардашэлія
Ці ёсць у грузінскіх медыя месца беларускім пытанням? Як у топ актуальнага выходзяць адны тэмы, а іншыя, тыя ж беларускія, адыходзяць на трэці план? Чаму нават у сем’ях адбываецца падзел паводле празаходніх і прарасійскіх поглядаў? Хто і для чаго падлівае смалы ва ўнутраны грамадзянскі канфлікт? БАЖ пагаварыў з галоўнай рэдактаркай грузінскага рускамоўнага медыя Sova.news Мартай Ардашэлія.
Сяргей Скулавец: Да апошняга не хацеў выязджаць
Ужо тры гады беларусы не перастаюць збягаць з краіны праз жорсткія рэпрэсіі, якія не спыняюцца ні на дзень. Да нядаўняга часу жыхар Івацэвіцкага раёну Сяргей Скулавец, які меў сваю вялікую дапаможную гаспадарку і адначасова, не надта дэманструючы, супрацаваў з Белсатам, спадзяваўся, што гэта павінна хутка скончыцца і яму не прыйдзецца з’язджаць. Але цуду не адбылося. Пра тое, чаму прыйшлося пакінуць краіну, калегі з Радыё Рацыя пагаварылі з журналістам і ўладальнікам дапаможнай гаспадаркі Сяргеем Скулаўцом.
«Тэма, якая нас хвалюе, — гэта эміграцыя. Бо цяпер гэта нашае жыццё». Размова з Валянцінай Гарцуевай пра праект «Дзённікі» і «ўнутраную» эміграцыю
На ютуб-канале Незалежнай тэатральнай групы «Незалежныя Купалаўцы» адбылася прэм’ера новай часткі відэапраекта «Дзённікі». Праз тэксты беларускіх пісьменнікаў артысты прамаўляюць пра набалелае — тэму эміграцыі. Budzma паразмаўляла з актрысай і ўдзельніцай праекта Валянцінай Гарцуевай пра тое, як паўсталі «Дзённікі», у чым іх актуальнасць, чаму важна літаральна заставацца ў полі зроку гледача і дзе мяжа паміж актывізмам і мастацтвам.