Акцэнты
«Кіраўніцтва расцаніла сыход Дзімы як асабістую здраду». Да 40-годдзя Дзмітрыя Семчанкі — невядомыя факты з яго жыцця
28 жніўня 40-годдзе адзначае былы палітычны аглядальнік і кіраўнік прэзідэнцкага пула на АНТ Дзмітрый Семчанка. Некалі аблашчаны ўладамі журналіст сустракае юбілей у івацэвічскай калоніі №22, куды яго накіравалі адбываць тэрмін — 3 гады зняволення. У Дзень народзінаў Дзмітрыя яго сябры Наталля і Міхаіл Максімавы, якія разам з ім працавалі на тэлебачанні, і іншыя былыя калегі ўзгадваюць невядомыя факты з жыцця Семчанкі. Яны хочуць падтрымаць імянінніка, бо ведаюць, як яму зараз цяжка.
Сны пра вяртаньне дадому і дзіцячыя вершы. Навіны Андрэя Кузьнечыка
Колькасьць кніг, прачытаных палітвязьнем у Наваполацкай калёніі, набліжаецца да сотні. Працуе ён на дрэваапрацоўцы 6 дзён на тыдзень, але знаходзіць час і натхненьне на жартаўлівыя вершы, піша Свабода.
СІЗА №1, Валадарка, Пішчалаўскі замак: усё пра пра чалавека, дзякуючы якому з'явілася самая вядомая беларуская турма
Кожны мінчанін ведае гэты будынак у цэнтры гораду. Калі з першымі назвамі ўсё зразумела (адна – афіцыйная, другая – па назве вуліцы), то з Пішчалам пытанне адкрытае. У пошуках адказу на гэтае пытанне CityDog палістаў кнігу Змітра Дразда «Минский тюремный замок. Книга 1. Побеги».
Журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха: «Варта будаваць свой кантэкст, менш жыць у расійскіх наратывах»
Дэбютны раман «Свінні» журналіста Аляксандра Чарнухі быў напісаны на расійскай мове, але сёлета выйшаў па-беларуску — у перакладзе пісьменніка Алеся Плоткі. З прэзентацыяй беларускамоўнага выдання Аляксандр выправіўся ў турнэ па Еўропе. Першай кропкай стала Познань — далей будуць Літва, Латвія, Грузія, Нямеччына, Бельгія, Данія, Нідэрланды. Сустрэліся з Аляксандрам Чарнухам у Познані ды паразмаўлялі пра складнасці перакладу на беларускую, а таксама пра тое, ці мог бы быць у кнізе хэпі-энд і як змагацца з «рускім мірам» у галовах ва ўмовах беларусіх рэалій.
«У ягоных творах ёсьць тое, што робіць сухую гісторыю жывой, захапляльнай і запамінальнай». Уладзімеру Арлову — 70
25 жніўня спаўняецца 70 гадоў Уладзімеру Арлову — пісьменьніку, паэту, гісторыку, чые творы вось ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў зьяўляюцца неад’емнай часткай беларускай літаратуры. Пра юбіляра гавораць калегі-літаратары, сябры і паплечнікі. Беларуская асацыяцыя журналістаў далучаецца да шчырых віншаванняў юбіляра!
Той выпадак, калі газета выратавала тысячы жыццяў. У якім стане цяпер украінская журналістыка
Другі запар Дзень незалежнасці Украіна адзначае ва ўмовах вайны, што наўпрост адбіваецца на працы медыя. У гэты цяжкі час для прафесіі загінулі больш за 70 журналістаў. Да таго ж некаторыя рэпарцёры ў лепшым выпадку перажылі рэлакацыю, у горшым — зазналі палон і катаванні. Аднак украінскія СМІ з годнасцю трываюць выпрабаванні. Нават падчас цяжкіх баёў у Бахмут дастаўляліся газеты, расказвае ў гутарцы з БАЖ кіраўнік Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны (НСЖУ) Сяргей Таміленка.
Цэслер запытаўся: а чаму гэта я вырашыла, што ў мяне атрымаецца? Інтэрв’ю з беларускай фатографкай Яўгеніяй Мужавай
Яўгенія Мужава – вядомая беларуская фатографка, чые здымкі друкавалі нават у французскім глянцы. А яшчэ яе плакат «Мы не мяса» перамог у гарадскім конкурсе Варшавы і на працягу некалькіх тыдняў дэманстраваўся ў самых розных раёнах горада. «Радыё Ўнет» пагутарыла з Яўгеніяй, каб даведацца, як яна рашылася паставіць усё на кон дзеля адкрыцця ў Варшаве сваёй фотастудыі.
Мільёны праглядаў і тысячы каментароў: як беларускі журналіст папулярызуе родную мову праз Цік-Ток
Шуфлядка, а што гэта? Чым твар адрозніваецца ад пыскі, і ці чулі вы пра такі цуд як «шмаравідла»? А якія выразы зразумее толькі і выключна беларус? Усё гэта ведае блогер і журналіст Васіль Ядчанка. Праект «Мова Гомель» пагутарыў са спадаром Васілём пра тое, як у сацсетках вывесці беларускую мову ў трэнды.
«Ён мне нагадваў Маленькага прынца — вечнага вандроўніка, які шукаў схаваныя сэнсы рэчаў і ўласнага жыцця». Мікалаю Дзядку — 35
23 жніўня адзначае за кратамі свой дзень народзінаў Мікалай Дзядок — анархіст, публіцыст і сталы аўтар «Новага Часу». На старонках гэтага выдання пра свайго былога студэнта Уладзіслаў Гарбацкі.
«Трэба мець адвагу». Занусі пра 2020 год беларусаў і мастацтва ў часы рэпрэсій
На мінулых выходных у Варшаве адбыўся нефармальны з’езд беларускіх кінематаграфістаў. На яго з’ехалася некалькі дзясяткаў культурных дзеячаў, якія цяпер жывуць у розных краінах. У межах падзеі адбылася творчая сустрэча з Кшыштафам Занусі — класікам сусветнага кінематографа, які паўплываў на фармаванне так званага «кіно маральнага неспакою» і на польскую культуру ў цэлым. «Еўрарадыё» прапануе найбольш цікавыя вытрымкі з яго выступу.