Акцэнты

06.08.2023

Станіслаў Івашкевіч: Каб перамагчы антысанкцыйнае лобі, трэба безумоўныя і стоадсоткавыя доказы «кармушкі»

Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў чарговае расследаванне, у якім галоўным фігурантам выступае беларускі бізнесовец, уладальнік «Санта Брэмар» Аляксандр Машэнскі. Аўтары вінавацяць прадпрымальніка ў сувязях з сям’ёю Лукашэнкі, падтрыманні дзейнай улады і атрыманні ільготаў у звязку з гэтым. Таксама журналісты выказваюць меркаванне, што бізнесовец мог праз афшорныя кампаніі ўхіляцца ад выплаты падаткаў. Чаму расследавальнікі зацікавіліся асобаю Машэнскага, наколькі яны ўпэўненыя ў сваіх выніках і ці не баяцца судоў, «Белсат» пацікавіўся ў кіраўніка Беларускага расследавальніцкага цэнтру (БРЦ) Станіслава Івашкевіча.

05.08.2023

«Вышыўка дапамагае дачакацца моманту, калі я вярнуся дадому». Былая дырэктарка Іўеўскага музея збегла з хіміі, а цяпер робіць вышыванкі ў Беластоку

54-гадовая культуролаг Рэгіна Лавор стварыла Музей нацыянальных культур і Цэнтр рамёстваў у Іўі. А ў 2021 годзе яе асудзілі на хатнюю хімію, некалькі разоў арыштоўвалі і выпісвалі вымовы — ад чаго яна з’ехала з краіны. Цяпер жанчына адраджае беларускую вышыўку ў Беластоку і кажа, што хоча адзець у свае кашулі ўсіх беларусаў, раскіданых па свеце. «Медыязона» распавядае гісторыю былой музейшчыцы.

05.08.2023

65-гадовы юбілей сустракае за кратамі Аляксандр Манцэвіч, галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты»

Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча затрымалі сёлета 15 сакавіка пасля ператрусу ў ягоным доме ў Вілейцы і з таго моманту ўтрымліваюць пад вартай. Журналіста вінавацяць у дыскрэдытацыі дзяржавы паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса. Следства па ягонай справе працягваецца. Сёння, 5 жніўня, сваё 65-годдзе спадар Манцэвіч вымушаны сустракаць за кратамі СІЗА.

04.08.2023

Бібліятэка Кангрэса ЗША пераглядзіць беларускую частку класіфікацыі. Што гэта значыць? Тлумачыць бібліятэкар Ігар Іваноў

Бібліятэкар і выдавец Ігар Іваноў на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў, што Бібліятэка Кангрэса ЗША пераглядзела класіфікацыю ўкраінскага раздзела — вылучыла ў асобны ад СССР і Расіі раздзел і зрабіла больш дакладную перыядызацыю ўкраінскай гісторыі. На чарзе для перагляду — Беларусь. Яе таксама вылучаюць у асобны ад СССР і Расіі раздзел і шукаюць спецыялістаў для прафесійнага супрацоўніцтва. Пагаварылі з Ігарам Івановым, якое значэнне гэта мае для Беларусі і прычым тут працэс дэкаланізацыі

04.08.2023

Сайты, YouTube-праекты, аудыяпадкасты. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў 2023-м

Не толькі арышты, «экстрэмізм» і блакаванне сайтаў. У беларускай медыяпрасторы ёсць і пазітыўныя інфанагоды. Доказы? Дык вось жа яны — незалежныя праекты, якія запускаюцца нават у крызісныя для журналістыкі часы. БАЖ зрабіў падборку важных для сферы медыястартаў, аб якіх было заўялена ў 2023 годзе.

04.08.2023

«В беларусах гораздо больше агрессии, чем мы думаем, и это хорошая новость». Журналистка BG.Media — о годе в эмиграции

Журналистка BG.Media, уехавшая из Беларуси ровно год назад, рассказывает о том, что оказалось самым сложным и одновременно дало надежду на перемены.

03.08.2023

Беларусы самі будуць шукаць Паўла Брэля. Журналіст знік без вестак у Рабцы-Здруі

Праз месяц пасля знікнення беларускага палітуцекача на Падгалі пачнецца трэцяя сацыяльна-пошукавая аперацыя. Сябры апазіцыйнага журналіста сцвярджаюць, што прафесійныя службы не могуць працаваць праз бяздзейнасць варшаўскай паліцыі.

03.08.2023

Ситуация с политзаключенными отражается на психике всего общества. Мнение психотерапевта Сергея Попова

Если вам кажется, что тема политзаключенных вас не касается и никак не травмирует вашу психику, то это не так. Психиатр Сергей Попов считает, что сейчас в отношении задержанных по политическим мотивам ведется настоящий террор. И этот террор отражается не только на психике самих узников, но и всего общества. Каким образом и что с этим делать? Рассказывает «Зеркало».

02.08.2023

Саша Романова: «Солидарность белорусов никуда не исчезла»

Белорусы собрали 574 тысячи евро на марафоне "Нам не ўсё адно!" в поддержку политзаключенных, который стартовал в субботу, 29 июля, и закончился в полночь в воскресенье. Деньги получат 13 благотворительных организаций, правозащитных инициатив и фондов солидарности. Очевидно, что это была индульгенция, - пишет в специальной колонке для DW Саша Романова. Обсудить ее мнение и поделиться своим можно под соответствующим постом в телеграм-канале "DW Беларусь"

01.08.2023

«Кніжны Воз»: тэрапія казкамі для дзяцей і дарослых

Казачныя гісторыі – гэта не проста забава для дзяцей, але і тэрапія для дарослых, – запэўнівае сузаснавальніца праекту аўдыёкніг «Кніжны Воз» Крысціна Дробыш. Мова Гомель пагаварыла з Крысцінай пра тое, як паўстаў праект «Кніжны Воз», які сёння ўжо надзвычай папулярны, чым парадуе ў бліжэйшыя месяцы, а таксама пра тое, хто адбірае кнігі і агучвае іх, піша «Штодзень».