Брэсцкая вобласць
На мяжы затрымалі былога палітвязня і журналіста з Драгічына Сяргея Гардзіевіча
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, затрыманне адбылося 14 верасня ў памежным пункце пропуску «Брэст», калі Сяргей Гардзіевіч вяртаўся з Польшчы ў Беларусь.
У Ганцавічах супрацоўнікаў незалежнага сайта выклікалі «на размову» ў міліцыю
Раніцай 29 жніўня супрацоўнікі Ганцавіцкага РАУС прыйшлі дадому да карэспандэнта сайта «Ганцавіцкі час» Святланы Малышкі і настойліва прапанавалі праехаць у пастарунак «для размовы».
Міністэрства інфармацыі разблакавала рэгіянальны сайт BrestNote
Прыблізна месяц таму брэсцкі сайт BrestNote раптам стаў недасяжны для карыстальнікаў. Аказалася, што інтэрнэт-рэсурс заблакаваны на загад Міністэрства інфармацыі. Падставай сталася тое, што ў архіве публікацый знаходзілася гіперспасылка на СМІ, якое пазней было прызнанае ўладамі «экстрэмісцкім». Днямі сайт аднавіў працу.
Затрыманага блогера Аляксандра Ігнацюка імаверна вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»
На мінулым тыдні стала вядома, што блогер Аляксандр Ігнацюк — аўтар «Пра Столін» і былы рэдактар незалежнай раёнкі, затрыманы і змешчаны ў следчы ізалятар у Брэсце. Паводле пакуль афіцыйна непацверджаных звестках, яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Ёсць інфармацыя, што днямі Ігнацюка маглі этапаваць з Брэста ў СІЗА ў Баранавічы.
Міністэрства інфармацыі заблакавала рэгіянальны сайт з Брэста
Напрыканцы мінулага тыдня стала вядома, што сярод недасяжных апынуўся сайт brestnote.by, які асвятляў мясцовае жыццё, аддаючы перавагу культурніцкім падзеям ў рэгіёне. Дэвізам гэтага брэсцкага інтэрнэт-рэсурсу быў выраз «Сайт для адпачынку ўсёй сям’ёй».
Інтэрнэт-выданне «Брестский курьер» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Рашэнне пра тое, што інфармацыйная прадукцыя, размешчаная на сайце bk-brest.by, з’яўляецца «экстрэмісцкімі матэрыяламі», прыняў 7 ліпеня суд Ленінскага раёна Брэста. Як вынікае з раскладу гэтую справу разглядала суддзя Ала Вінаградава.
У Івацэвічах рэдактара незалежнага інтэрнэт-рэсурсу выклікалі «на размову» ў міліцыю
Раніцай 19 чэрвеня дадому да рэдактара інтэрнэт-рэсурсу ganc-chas.by Паўла Дайліда прыйшлі супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС і прапанавалі паехаць у пастарунак «на размову».
Прапагандысты і ідэолагі сабраліся ў Брэсце на медыяфорум
У Брэсце 2 чэрвеня адбываецца форум медыясупольнасці Беларусі, на якім сабраліся кіраўнікі дзяржаўных СМІ, прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі, а таксама праўладныя эксперты ў сферы камунікацый і блогеры.
Брэсцкія ўлады запрасілі журналіста са Швейцарыі для «фармавання пазітыўнага іміджу»
У Брэсцкім аблвыканкаме 29 траўня адбылася сустрэча намесніка старшыні абласной выканаўчай улады ў рэгіёне Вадзіма Краўчука з журналістам і палітычным дзеячам са Швейцарыі Гі Мэтанам (Guy Mettan).
Доступ да сайта Іntex-press.by заблакавалі
Беларускія ўлады абмежавалі доступ да папулярнага баранавічскага інтэрнэт-выдання Іntex-press.by. Зроблена гэта паводле пастановы пракурора Брэсцкай вобласці Віктара Клімава, а падставай для прыняцця дадзенага рашэння паслужылі нібыта шматлікія парушэнні гэтым медыя Закона «Аб сродках масавай інфармацыі».
Пракуратура Брэсцкай вобласці працягвае шукаць экстрэмізм у інфармацыйных матэрыялах
Ад пачатку 2023 года прадстаўнікі пракуратуры Брэсцкай вобласці накіравалі ў суды 29 заяў аб прызнанні інфармацыйных крыніц экстрэмісцкімі матэрыяламі. Як адзначылі ў наглядным ведамстве, за гэты час суды задаволілі 22 заявы, а яшчэ сем знаходзяцца на разглядзе.
Міністр інфармацыі перакананы: усе беды беларусаў — ад альтэрнатыўных навінавых рэсурсаў
Працягвае свае прапагандысцкія ваяжы па рэгіёнах міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў. У часе наведвання рэдакцыі газеты «Ляхавіцкі веснік» чыноўнік паразважаў пра важнасць ідэалагічнага складніка ў супрацьстаянні са шкоднымі «альтэрнатыўнымі рэсурсамі».