Віцебская вобласць
Відэааператара Вячаслава Лазарава прыгаварылі да 5,5 гадоў зняволення, Таццяну Пыцько — да 3 гадоў
Віцебскага відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава асудзілі да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго жонку Таццяну Пыцько — да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такі вырак сужэнцам сёння, 25 верасня, агучыў суддзя Віцебскага абласнога суда Яўген Буруноў. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, абодвух абвінавацілі ў спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Яшчэ адна дзяржаўная друкарня на Віцебшчыне падалася на ліквідацыю і распрадае маёмасць
Падалося на ліквідацыю дзяржаўнае прадпрыемства «Чашніцкая друкарня». На продаж выстаўленыя тры будынкі друкарні ў Чашніках па вуліцы Касманаўтаў, 21, зямельны ўчастак, абсталяванне і інвентар.
Віцебская тэлерадыёкампанія заснавала сваю прапагандысцкую праграму
Першы выпуск перадачы «Принцип правды» быў паказаны ў эфіры 6 верасня. Тэлегледачы ўбачылі мікс пра наступствы 2020 года, палітыку Байдэна і спонсарскую падтрымку Украіны, планы Захаду і магчымасці перамоваў паміж Расіяй і Украінай.
Рэдактар глыбоцкай раёнкі працягвае разважаць. На гэты раз пра небяспеку сяброўства з еўрапейцамі
На старонках «Весніка Глыбоччыны» і на сайце газеты з’явіўся чарговы артыкул галоўнага рэдактара Андрэя Панкрата. Гэтым разам пад аднайменным загалоўкам ён тлумачыць чытачам, чаму афрыканскія краіны пад еўрапейскім кіраўніцтвам так і засталіся самымі беднымі ў свеце.
У лістах з-за кратаў Андрэй Кузнечык разважае пра беларускія СМІ і пра тое, як сніць Мінск
Палітзняволены журналіст «Радыё Свабода» ўжо год знаходзіцца ў Наваполацкай калоніі № 1, дзе адбывае пакаранне, прысуджанае за нібыта стварэнне экстрэмісцкага фарміравання. У лістах, якія атрымліваюць родныя, Андрэй піша пра тое, што шмат чытае – прачытаў ужо амаль сотню кніг. Таксама ён выпісвае шмат перыёдыкі, шукае там цікавую для сябе інфармацыю.
Відэааператара Вячаслава Лазарава і яго жонку Таццяну Пыцько будуць судзіць 5 верасня
Справу відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава, якога вінавацяць за супрацу з тэлеканалам «Белсат», і ягонай жонкі Таццяны Пыцько будзе разбіраць Віцебскі абласны суд. Суддзём прызначаны Яўген Буруноў. Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Віцебскія дзяржСМІ збіраюцца наладжваць «цесную супрацу» са СМІ Пскоўскай вобласці
Медыяцэнтр Віцебскай вобласці, створаны нядаўна для праўладных медыйшчыкаў, наведала расійская дэлегацыя ў межах так званых Дзён Пскоўскай вобласці ў Віцебску. Тут улады арганізавалі анлайн і афлайн-канферэнцыі з удзелам СМІ Віцебшчыны і Пскова.
Легендарнага распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду затрымалі падчас пілігрымкі
Спадар Барыс Хамайда браў удзел у штогадовай пілігрымцы ў вёску Росіца (Верхнядзвінскі раён). Частку шляху 75-гадовы віцебскі пілігрым вырашыў праехаць на цягніку, а апошнія дзесяць кіламетраў прайсці пехам, але 28 ліпеня на станцыі Бігосава яго затрымалі.
Міністру інфармацыі не пасуюць заходнія культурныя каштоўнасці. Толькі «духоўнасць» саюзнай дзяржавы
У рамках фестывалю «Славянскі базар» у Віцебску арганізатары зладзілі круглы стол пад прапагадысцкім лозунгам «Саюзная дзяржава — агульная духоўнасць і прастора магчымасцяў». Прамоўцы пракліналі калектыўны Захад і заклікалі яднацца вакол Масквы ды Мінска.
Сацсеткі «Вольнага Глыбокага» і «Фельетоны Лупача» абвешчаныя экстрэмісцкімі
«Экстрэмісцкі» спіс Міністэрства інфармацыі пашырыўся за кошт медыйнага прадстаўніцтва горада Глыбокае на Віцебшчыне. Такімі цяпер лічацца як асобныя платформы рэсурсаў у сацсетках, так і канкрэтныя аўтары.
У Віцебску СК шукае тых, хто даваў інтэрв’ю «Белсату». Іх выклікаюць па справе Вячаслава Лазарава
Следчыя актывізаваліся ў другой палове чэрвеня — пасля таго, як ў СІЗА апынулася Таццяна Пыцько, жонка віцебскага відэааператара-фрылансера. Яе вінавацяць у тым, што яна быццам бы супрацоўнічала з тэлеканалам «Белсат», дапамагаючы мужу.
Новая прадстаўніца медыя за кратамі ў Беларусі — Таццяна Пыцько. Цяпер у няволі 34 прадстаўнікі медыя
Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома, што затрыманую жонку віцебскага аператара Вячаслава Лазарава Таццяну Пыцько абвінавачваюць у тым, што яна быццам бы супрацоўнічала з тэлеканалам «Белсат».