Навіны
Комитет по правам человека ООН признал нарушение прав могилёвского журналиста Александра Буракова
Комитет по правам человека ООН (КПЧ ООН) признал нарушение прав могилёвского журналиста Александра Буракова, сотрудничающего с Deutsche Welle. Об этом стало известно только после освобождения из колонии правозащитника Леонида Судаленко, пишет телеграм-канал MAYDAY TEAM.
На мяжы затрымалі былога палітвязня і журналіста з Драгічына Сяргея Гардзіевіча
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, затрыманне адбылося 14 верасня ў памежным пункце пропуску «Брэст», калі Сяргей Гардзіевіч вяртаўся з Польшчы ў Беларусь.
У Літве перадалі ў суд справу юрыста Мантаса Данелюса
Пракуратура Віленскага краявога суда перадала справу юрыста Мантаса Данелюса, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць лукашэнкаўскага рэжыму і ўздзеянні на сведак, у Віленскі краёвы суд, са спасылкай на LRT піша «Наша Ніва».
Кіраўнік малдоўскага «Спутніка», якога выгналі з краіны, аказаўся афіцэрам ГРУ
Кіраўніка прапагандысцкага выдання «Спутнік Малдова» Віталя Дзянісава 13 верасня выдварылі з краіны праз падазрэнні ва ўмяшальніцтве ў яе ўнутраныя справы. Журналісты высветлілі, што ён кадравы расійскі афіцэр, са спасылкай на The Insider піша «Наша Ніва».
Леанід Судаленка атрымаў чэшскую прэмію Homo Homini
Кампанія #FreeViasna 17 верасня правяла імпрэзу салідарнасці ў Вільні. На ёй адбылася сустрэча з былым палітвязнем, гомельскім праваабаронцам Леанідам Судаленкам і была ўручаная яму прэмія Homo Homini («Чалавек чалавеку»). Ён атрымаў яе з рук калегі Наталлі Сацункевіч, якая атрымлівала за яго гэтую прэмію ў Чэхіі 11 траўня 2021 года, калі Леанід быў за кратамі, піша «Радыё Рацыя».
Іосіф Сярэдзіч аб змене палітыкі сайта «НВ»: «Незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт»
Прайшло крыху больш за месяц, як Іосіф Сярэдзіч абвесціў аб сыходзе з пасады галоўнага рэдактара старэйшай незалежнай газеты, як адбылося яе перафарматаванне ў бок т.зв. «нармалізацыі». Што адбываецца? Заснавальнік «Народнай Волі» пракаментаваў Аляксандру Стрыжневічу сітуацыю. БАЖ перадрукоўвае гэты тэкст.
Вярхоўны суд прызнаў Беларускі расследавальніцкі цэнтр «экстрэмісцкай арганізацыяй»
Пра гэта сёння заявіла генеральная пракуратура Беларусі.
Сёння ў Кіеве прайшла паніхіда па ўсіх загінулых супрацоўніках украінскіх СМІ
Паніхіда прайшла ў Дзень памяці ўкраінскіх журналістаў, які адзначаецца ў трэцюю пятніцу верасня па ініцыятыве Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны. Падчас службы ўшанавалі памяць усіх супрацоўнікаў СМІ, якія загінулі пры выкананні прафесійнага і грамадзянскага абавязку.
«Не падабаецца, як хочуць нешта цікавенькае выпытаць». Спявачка Маргарыта Ляўчук патлумачыла, чаму не дае інтэрв’ю беларускім СМІ
Месяц таму оперная спявачка ў размове з украінскім блогерам прызналася, што яе прыводзяць у шаленства беларускія СМІ, і яна з 2021 года не дае ім інтэрв'ю. Бо «ва ўсіх аднолькавыя пытанні» і «журналісты кажуць, што патрэбна нешта шакуючае». Аднак Маргарыта Ляўчук зрабіла выключэнне і цяпер паразмаўляла з выданнем «Зеркало», падчас якога ўздымалася гэтая тэма.
Айчынныя творцы ствараюць Беларускую незалежную фатаграфічную асацыяцыю
У ініцыятыўную групу ўвайшлі вядомыя беларускія дзеячы Зміцер Вайноўскі, Сяргей Гудзілін, Сяргей Міхаленка, Яўген Атцецкі, Леся Пчолка, Ірына Сухій і іншыя знаўцы ў сферы фатаграфіі.
Суд над галоўным рэдактарам «Рэгіянальнай газеты» пачнецца 27 верасня
Працэс распачнецца ў судзе Маладзечанскага раёна а 10.30. Да разгляду справы прызначаны суддзя Аляксей Іршын. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
«Молчать я не буду». Девять вопросов о взломе телефона издательницы «Медузы»
Скандальная история с издательницей российского сайта «Медуза» Галиной Тимченко. В ее телефоне обнаружили шпионскую программу Pegasus. Кто мог установить ее на смартфон оппозиционной журналистки? Есть несколько версий, и в списке подозреваемых не только спецслужбы РФ.