Вітаем!

Вітаем вас на старонках Галерэі БАЖ — інтэрнэт-энцыклапедыі, прысвечанай героям кніг Аляксандра Тамковіча.

tamkovich

Аляксандр Леанідавіч Тамковіч – нарадзіўся 9 лістапада 1963 года ў горадзе Ашмяны Гродзенскай вобласці.

У 1987 годзе скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Працаваў карэспандэнтам газеты “Во славу Родины”, намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. У 2001-м стварыў і ўзначаліў газету “День”.

З 2000 года — сябра кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў. З 2009 года — сябра беларускага ПЭН-цэнтра.

З 2012 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны рознымі прэміямі. У тым ліку дыпломам імя Ю. Захаранкі «З паднятым забралам» і прэміяй ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча.

Пасля працяглай хваробы Аляксандр Тамковіч памёр 4 сакавіка 2022 года. Журналіста пахавалі на радзіме ў Ашмянах.